Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцаў не загнаць у стойла, — Губарэвіч


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Намесьнік лідэра «Руху за Свабоду» Юрась Губарэвіч, ацэньваючы падзеі апошніх сутак у Кіеве, заявіў Радыё Свабода, што жорсткія сутычкі паміж дэманстрантамі і міліцыяй у выніку прымусяць улады пайсьці на кампраміс з апазыцыяй.

«Градус напружанасьці ва Ўкраіне зараз вельмі высокі. І калі рэжым Януковіча вырашыў „закруціць гайкі“, то натуральна, што гэтае рашэньне вылілася ў больш жорсткія формы сутычак, у якіх ёсьць параненыя. У прынцыпе, гэтага варта было чакаць. Людзей, якія пражылі дзесяткі гадоў у свабодзе і ў адноснай дэмакратыі, ня так проста загнаць у стойла і прымусіць жыць у дыктатуры. Я думаю, што калі ёсьць розум у дзейных уладаў, то яны павінны разумець, што так проста сытуацыя не разьвяжацца і грамадзтва не супакоіцца, таму яны будуць вымушаныя пайсьці на перамовы і шукаць нейкі кампраміс у адносінах з дэманстрантамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG