Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Або ва Ўкраіне пераможа дэмакратыя, або яна стане Беларусьсю № 2, — Сьвірко


Юры Сьвірко

Юры Сьвірко

Гарачыя падзеі ў Кіеве камэнтуе кіеўскі журналіст Юры Сьвірко, былы карэспандэнт Радыё Свабода.

«Параненыя гумавымі кулямі ды сьветлашумавымі гранатамі журналісты ды іншыя людзі, спаленыя, а потым аблітыя з вадамётаў і абледзянелыя міліцэйскія аўтобусы — такога ў Кіеве не было з часоў апошняй вайны.

„Гэта ж як давёў Януковіч народ, што так дапякло! Ніводзін з трох папярэдніх прэзыдэнтаў такога не зрабіў“, — пракамэнтавала падзеі адна з украінак.

У Менску апошні раз перакульвалі мілыцэйскія аўто пад час „Чарнобыльскага шляху-1996“ — дарэчы, з удзелам украінцаў. Пасьля быў лістападаўскі рэфэрэндум, зьмена Канстытуцыі ды ўсталяваньне таго, што зараз у Кіеве называюць беларускай дыктатурай.

Вось каб гэтага не паўтарылася, радыкальныя ўкраінцы й выйшлі на вуліцу Грушэўскага (былая Кірава). Па менскіх мерках гэта таксама вуліца Кірава, цэнтральны ўваход на стадыён „Дынама“, Дом урада побач. Але ў Менску гэта яшчэ Кірава, а ў Кіеве ўжо Грушэўскага.

Міхайла Грушэўскага лічаць першым прэзыдэнтам Украіны. А Януковіча шмат хто з украінцаў хоча бачыць апошнім прэзыдэнтам, бо думаюць, што такая пасада ў дзяржаве не патрэбная. Усё больш галасоў гучыць, што ніякія перамовы зь Януковічам, абяцаныя ім на сёньня, таксама не патрэбныя — толькі адстаўка. Але ўсе пагаджаюцца, што ва Ўкраіне, як раней, ужо ня будзе. Або пераможа дэмакратыя, або стане Беларусь № 2».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG