Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Праваахоўнікі страляюць па журналістах


«Кактэйлі Молатава» і падпаленыя аўтобусы ў Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00
Наўпроставы лінк

Атрады міліцыі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве прасунуліся на 15-20 м наперад і такім чынам вярнуліся на лінію спаленых аўтобусаў.

Міліцыя страляе гумовымі кулямі, кідае ў натоўп сьвятла-шумавыя гранаты, а таксама ўжывае сьлезацечны газ. Дэманстранты ў адказ кідаюць камяні і кактэйлі Молатава.

Паводле відавочцаў, праваахоўнікі цэляць таксама ў журналістаў.

Нягледзячы на тое, што ўся падпаленая раней тэхніка ўжо патухла, вадамёты працягваюць працу; іх бруі накіроўваюцца на актыўныя групы пратэстоўцаў.

Пры гэтым, паколькі ў Кіеве мінусавая тэмпература паветра, вада на бруку адразу ж пераўтвараецца ў лёд.



Пратэстоўцы на дадзены момант адышлі на 10 мэтраў назад ад папярэдняй пазыцыі, аднак працягваюць актыўнае супрацьстаяньне зь міліцыяй.

Пасьля традыцыйнага нядзельнага веча апазыцыі ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на кардон сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненьні радыкалаў зь сілавікамі.

Актывісты пачалі падпальваць машыны міліцыі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў ёсьць параненыя.
Падзеі дня:

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG