Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На курсах «Мова ці кава» абмяркуюць, ці патрэбныя Менску расейскія турысты


Курсы "Мова ці кава" ў менскай галерэі "ЦЭХ"
Курсы "Мова ці кава" ў менскай галерэі "ЦЭХ"
У панядзелак вечарам, госьці і экспэрты паспрабуюць адказаць, ці патрэбныя нам турысты з Расеі. Тэма заняткаў — «Рускія ў горадзе»

У гасьцях чакаецца карэспандэнт расейскага НТВ Аляксей Прокін, бізнэсмэн, гаспадар хостэлю і сьпявак Пётра Клюеў і Андрэй, звычайны менскі дворнік, які робіць штодзенны ўнёсак у справу чысьціні.

Фатограф Сяргей Гудзілін будзе паказваць фотаздымкі з сацыяльнай сеткі Instagram, якія «госьці сталіцы» робяць у Беларусі.

Акрамя гэтага ўсе госьці атрымаюць адмысловы слоўнік складаных словаў на тэму Менску і турызму. Заняткі адбываюцца на пляцоўцы ЦЭХ (пр. Незалежнасьці, 58 к. 6). Мапа тут

У гэты самы час у галерэі «Ў» будуць адбывацца іншыя «модныя» курсы беларускай мовы — «Мова-нанова». Арганізатары абяцаюць прысутнасьць Уладзімера Арлова і сапраўдных рыцараў. Тэма заняткаў — «Рыцары і бітвы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG