Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану (УЖЫВУЮ)

абноўлена

На вуліцы Грушэўскага, якая перакрытая кардонам унутраных войскаў, адбыліся сутычкі паміж міліцыяй і мітынгоўцамі. Ужыты сьлезацечны газ, сьвятла-шумавыя гранаты і іншыя спэцсродкі. Арганізатары Эўрамайдану чакаюць штурму. Міліцыя падагнала ў цэнтар Кіева вадамёты і спэцтэхніку.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


16:51 19.1.2014


Першае веча на Майдане пасьля прыняцьця рэпрэсіўных законаў
Удзельнікі мірнага пратэсту трымаюць у руках нацыянальныя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу.

Да акцыі далучыліся студэнты, якія сабраліся ў парку Шаўчэнкі і калёнай рушылі на Майдан.

Апазыцыя зьбірае грамадзянаў у цэнтры Кіева ўжо ў восьмы раз. Да папярэдніх патрабаваньняў шматлюдных сходаў — пакараньне вінаватых за разгон мірных акцый, адстаўка ўраду, праэўрапейскі рух краіны і г. д., дадаліся таксама патрабаваньні адмяніць, прынятыя большасьцю і падпісаныя прэзыдэнтам, законы 16 студзеня, што грамадзкасць і сусьветная супольнасьць ужо назвалі «рэпрэсіўнымі» і такімі, што супярэчаць дэмакратычным каштоўнасьцям.

Чытаць далей
16:52 19.1.2014

Эўрамайдан абвясьціў пра альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары

Сёньня ў Кіеве адбылося Народнае веча, у якім, паводле розных ацэнак, узялі ўдзел ад 100 да 600 тыс чалавек.

Апазыцыя абвясьціла плян дзеяньняў — стварэньне Народнай Рады, абвяшчэньне недаверу і адстаўка Віктара Януковічаі фармаваньне новай Канстытуцыі Украіны. Пра гэта, выступаючы на Майдане, заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Чытаць далей...
17:03 19.1.2014

Клічко спрабуе спыніць натоўп


На вуліцы Грушэўскага, якая перакрытая кардонам унутраных войскаў, сабралася некалькі тысяч мітынгоўцаў з Эўрамайдану, якія спрабуюць прарвацца да Ўрадавага кварталу, піша Ўкраінская праўда.


Кардон значна ўмацаваны. Мітынгоўцы ўжо каля гадзіны спрабуюць прайсьці да Марыінскага парку і пад Вярхоўную Раду, як плянавалі арганізатары Аўтамайдану. Не атрымаўшы дазволу прайсьці, яны пачалі разгойдваць тэхніку, якой перакрыты праезд і адцягнулі аўтобус ўнутраных войскаў. Народ скандуе «Банду гэць! Ганьба, ганьба!».

Разам з тым з гукаўзмацняльнікаў гучаць заклікі з боку праваахоўнікаў не парушаць грамадзкі парадак, а таксама паведамляюць аб адказнасьці, якую мітынгоўцы панясуць у выпадку, калі паспрабуюць прарвацца праз кардон аховы.

«Набліжэньне да працаўнікоў міліцыі бліжэй чым на 3 мэтры будзе разглядацца як спроба замаху на жыцьцё і здароўе супрацоўніка міліцыі», — заяўляюць з гукаўзмацняльніка.

Крыху пазьней мітынгоўцы пайшлі ў новы наступ. Зараз на ўваходзе ў Марыінскі парк чуваць стрэлы і выбухі, тэрыторыя трохі задымленыя. Невядомыя ў аранжавых касках, якія былі ў натоўпе актывістаў, пачалі біць дубамі кардон аховы унутраных войскаў. На месцы прысутнічае Віталь Клічко, спрабуе разьняць войскі і дэманстрантаў

«Тое, што вы зараз робіце, гэта вялікая небясьпека», — заявіў Клічко, зьвяртаючыся да мітынгоўцаў.
17:18 19.1.2014
Аўтобус паехаў наўпрост на натоўп
17:30 19.1.2014

Атака, як мяркуецца, правакатараў, на аўтобус унутраных войскаў

17:39 19.1.2014

Эўрамайдан абвясьціў пра альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары

Сёньня ў Кіеве адбылося Народнае веча, у якім, паводле розных ацэнак, узялі ўдзел ад 100 да 600 тыс чалавек.

Апазыцыя абвясьціла плян дзеяньняў — стварэньне Народнай Рады, абвяшчэньне недаверу і адстаўка Віктара Януковічаі фармаваньне новай Канстытуцыі Украіны. Пра гэта, выступаючы на Майдане, заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Чытаць далей...
17:43 19.1.2014

Клічко спрабуе спыніць сутычку зь міліцыяй


Ахова Майдану і лідэр «Удару» Віталь Клічко спрабуюць спыніць групу людзей, якія ўступаюць у наўпроставы канфлікт зь міліцыяй на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Яны стаяць паміж міліцыяй і тымі, хто спрабуе прарваць кардон.

Мітынгоўцы спрабуюць прарваць міліцэйскі заслон з аўтобусаў і праваахоўнікаў. Яны разгойдваюць аўтобусы міліцыі і б’юцца зь міліцыяй. Чуваць выбухі шумавых гранат, распыляецца сьлезацечны газ.

Праваахоўнікі, прыкрытыя шчытамі, блякуюць праход да ўрадавага кварталу. Ззаду відаць байцоў спэцаддзелу міліцыі «Беркут».

Чытаць далей...
17:56 19.1.2014
Відавочцы кажуць, што дэманстранты выломваюць брук і кідаюць у міліцыю. Многія трымаюць у руках дубцы і ланцугі
18:01 19.1.2014

На дэманстрантаў наступае Беркут

18:13 19.1.2014

Клічка аблілі з вогнегасьніка і крычалі, што ён здраднік

18:18 19.1.2014
Да Грушэўскай пад'ехаў вадамёт
18:24 19.1.2014

Дэманстранты падпалілі аўтобус міліцыі



Невядомыя падпалілі аўтобус праваахоўнікаў, які выцягнулі зь міліцэйскага ачапленьня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, кінуўшы ў яго пакет з запальнай сумесьсю.

З абодвух бакоў ляцяць сьвятлашумавые гранаты.

На месцы супрацьстаяньня распылены сьлезацечны газ.
18:30 19.1.2014
Прадстаўнікі «Правага сэктару» злавілі супрацоўніка спэцаддзелу «Беркут» і нясуць яго на Майдан. Пра гэта паведамляе карэспандэнт INSIDER зь месца падзеяў. Паводле выданьня, нясуць яго за рукі і за ногі на Майдан для «народнага суда»
18:43 19.1.2014
Разабраны брук, каб кідаць у міліцыю. Паводле лідэраў апазыцыі, гэта правакацыя ўладаў

18:44 19.1.2014
Момант падпальваньня аўтобуса міліцыі
19:04 19.1.2014

Маладзёны, якія штурмавалі міліцыю, выйшлі з натоўпу


Маладыя людзі, якія штурмавалі міліцэйскі кардон на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, выходзяць з натоўпу.

Яны гэта зрабілі пасьля таго, як загарэўся адзін зь міліцэйскіх аўтобусаў, які стаяў папярок вуліцы. Затое да месца сутычкі падцягнуліся некалькі тысяч мірных пратэстоўцаў з майдану Незалежнасьці.

Прадстаўнікі парлямэнцкай апазыцыі заклікаюць людзей не ісьці на штурм парлямэнту, паколькі «гэта можа прывесьці да разгону Эўрамайдану». Паводле мэдыяў, сутычкі на Грушэўскага зьдзейсьнілі «цітушкі».

Карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў, што міліцыя падвезла вадамёты. Дэпутаты просяць людзей адысьці далей ад аўтамабіляў, што гараць.

Да месца сутыкненьняў пад’ехалі больш за дзясятак аўтамабіляў «хуткай дапамогі».

Міліцыя працягвае ўжываць сьвятла-шумавыя гранаты са сьлезацечным газам. Мітынгоўцы скандуюць: «Ганьба» і «Банду гэць!»
Чытаць далей...
19:10 19.1.2014
Моладзь спрабуе штурмаваць кардон міліцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:57 0:00
Наўпроставы лінк

Відэа, як моладзь спрабавала штурмаваць міліцыю, а Клічко іх спрабаваў іх спыніць

19:50 19.1.2014
У твітэры паведамляюць, што сёньня рыхтуецца зачыстка Эўрамайдану
19:53 19.1.2014
Людзі скандуюць “Фашысты”!
19:59 19.1.2014
Міліцыя заяўляе пра 20 пацярпелых сярод праваахоўнікаў

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG