Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану (УЖЫВУЮ)

абноўлена

На вуліцы Грушэўскага, якая перакрытая кардонам унутраных войскаў, адбыліся сутычкі паміж міліцыяй і мітынгоўцамі. Ужыты сьлезацечны газ, сьвятла-шумавыя гранаты і іншыя спэцсродкі. Арганізатары Эўрамайдану чакаюць штурму. Міліцыя падагнала ў цэнтар Кіева вадамёты і спэцтэхніку.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


20:02 20.1.2014
«Беркутавец» сарваў каску з надпісам «прэса» і пачаў біць па галаве — журналіст «Радіо Свобода»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00
Наўпроставы лінк
17:38 20.1.2014
Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца цяпер у Кіеве? Калі прэзыдэнт Януковіч пойдзе шляхам Лукашэнкі — гэта вас засмуціць ці парадуе? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
16:51 20.1.2014

Дэманстранты будуюць катапульты


Супрацьстаяньне паміж дэманстрантамі і спэцназам працягваецца ў дыстанцыйным выглядзе — мітынгоўцы шпурляюць у шэрагі «Беркута» камяні і кактэйлі Молатава, тыя страляюць у іх плястыкавымі кулямі і кідаюць гранатамі.

Дэманстранты пачалі будаваць за барыкадамі драўляныя катапульты, каб далей закідваць камяні у шэрагі «Беркуту».

Інтэрнэт-тэлеканал Espresso паведамляе, што ўлады нарошчваюць сілы спэцназу і ўнутраных войск у Кіеве — да 20 тысяч чалавек.
14:34 20.1.2014

У Кіеве пацярпела 103 чалавека

У выніку сутыкненьняў у Кіеве тры дэманстранты страцілі па воку, адзін – кісьць рукі.

Усяго пацярпела 103 чалавека, 42 зь іх шпіталізаваныя. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамэнта аховы здароўя Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі Віталь Махор.
Ён ня змог пацьвердзіць інфармацыю аб прымяненьні міліцыяй гумовых куляў.
Большасьць шпіталізаваных — жыхары Кіева, аднак таксама ёсьць і жыхары іншых рэгіёнаў.
14:32 20.1.2014

Сусьветная прэса: Украіна робіцца паліцэйскай дзяржавай

14:21 20.1.2014

Клічко патрабуе, каб перамовы вёў сам Януковіч


Прэзыдэнт Віктар Януковіч павінен асабіста прыняць удзел у перамовах аб урэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне і адказваць за кожны крок дамоўленасьцяў, цьвердзіць лідэр украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко.
14:20 20.1.2014

Януковіч прызначыў сваіх перамоўнікаў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў сваіх прадстаўнікоў для перамоваў з апазыцыяй з мэтай урэгуляваньня крызісу. Імі сталі міністар юстыцыі Алена Лукаш і дарадца прэзыдэнта Андрэй Партноў.

Перамовы маюць пачацца па абедзе. Сам Януковіч у перамовах прымаць удзел не зьбіраецца, — паведамляе 5 канал.

Апазыцыя заяўляе, што пагодзіцца на перамовы, калі скасуюць законы «аб дыктатуры», ухваленыя 16 студзеня. Пакуль што ўлады пагадзіліся не друкаваць гэтыя законы, што зьяўляецца апошнім крокам для ўступленьня іх у сілу.
13:31 20.1.2014
13:10 20.1.2014

Януковіч прызначыў сваіх перамоўнікаў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў сваіх прадстаўнікоў для перамоваў з апазыцыяй з мэтай урэгуляваньня крызісу. Імі сталі міністар юстыцыі Алена Лукаш і дарадца прэзыдэнта Андрэй Партноў.

Перамовы маюць пачацца па абедзе. Сам Януковіч у перамовах прымаць удзел не зьбіраецца, — паведамляе 5 канал.

Апазыцыя заяўляе, што пагодзіцца на перамовы, калі скасуюць законы «аб дыктатуры», ухваленыя 16 студзеня. Пакуль што ўлады пагадзіліся не друкаваць гэтыя законы, што зьяўляецца апошнім крокам для ўступленьня іх у сілу.
12:11 20.1.2014

«Беркут» страляе па журналістах


Стралялі ў здымачную групу 5 канала,— паведаміў. Журналісты налічы два выстралы, спэцыяльна накіраваныя ў іх. Спэцназавец заўважыў, як здымаюць журналісты ягоныя выстралы плястыкавымі кулямі ў мітынгоўцаў і накіраваў ружжо ў журналістаў.

Спэцназ спэцыяльна страляе па журналісцкіх камэрах, паведаміў журналіст 5 каналу, які пацярпеў ад куль.

Сутычкі дэманстрантаў і міліцыі на вуліцы Грушэўскага працягваюцца, атрады «Беркута» ўзмацняюць новымі сіламі.
12:09 20.1.2014

На Грушэўскага знаходзяцца каля 3 тысячы мітынгоўцаў


На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве знаходзяцца ўжо каля 3 тысяч чалавек, і людзі працягваюць падыходзіць да месца супрацьстаяньня з праваахоўнікамі.

Як перадае УНІАН, мітынгоўцы выкрыкваюць: «Кіеў, уставай!» І «Банду гэць!»

На вуліцы Грушэўскага таксама прысутнічаюць прадстаўнікі царквы.

Актыўна настроеныя дэманстранты працягваюць кідаць у спэцназаўцаў камяні і «кактэйлі Молатава».
11:41 20.1.2014
11:33 20.1.2014
11:32 20.1.2014

Журналістаў Свабоды зьбілі і запіхнулі ў аўтазак


Журналісты Радыё Свабода, якія выконвалі прафэсійныя абавязкі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, зараз знаходзяцца ў аўтамабілі для перавозкі зьняволеных.

Пра гэта sms-паведамленьнем праінфармаваў адзін з двух затрыманых, які дадаў, што падчас затрыманьня яны былі зьбітыя.

Пасьля 08:00 журналісты пайшлі здымаць падзеі на вуліцы Грушэўскага. На працягу некалькіх хвілін падчас паўзы ў сутыкненьнях мітынгоўцаў і міліцыі яны падышлі амаль ушчыльную ў шэрагі праваахоўнікаў. Пасьля трансьляцыя Свабоды перапынілася.
11:26 20.1.2014
11:26 20.1.2014

Затрымана 20 мітынгоўцаў. Людзей на барыкадах большае


Колькасьць пратэстоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве расьце, яны працягваюць закідваць «Беркут» камянямі і кактэйлем Молатава, «Беркут» адстрэльваецца шумавымі гранатамі і плястыкавымі кулямі.

Праваахоўнікі ўжо затрымалі больш за 20 чалавек падчас сутыкненьняў у цэнтры Кіева, паведамляе Інтэрфакс. Іх даставілі ў пастарункі. «Высьвятляюцца іх асобы , а таксама іх ступень удзелу ў падзеях», — паведамілі ў прэсавай службе МУС Украіны ў панядзелак раніцай.
Дзевяць чалавек ужо затрыманыя ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
10:52 20.1.2014

Пратэстоўцы на вуліцы Грушэўскага ўзьвялі барыкады


Раніцай у панядзелак на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве некалькі сотняў пратэстуючых б’юць у барабаны і спрабуюць кідаць у бок спэцатраду міліцыі камяні.
Міліцыянты стаяць на адлегласьці каля 20 мэтраў ад спаленых аўтобусаў. Пэрыядычна выбухаюць шумавыя гранаты.

Мітынгоўцы ўзьвялі барыкады і паставілі каля 10 бочак для абагрэву.
10:49 20.1.2014

Мітынгоўцы паліваюць «Беркут» вадою


На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве невялікія групы мітынгоўцаў працягваюць процідзейнічаць «Беркуту».

Як паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV мітынгоўцы хаваюцца за барыкадай і спрабуюць паліваць «Беркут» вадой з пажарнага гідранта. Насупраць стаяць шэрагі «Беркута», якія грукаюць шчытамі, аднак не робяць актыўных дзеяньняў.
10:37 20.1.2014

Міліцыя затрымала здымачную групу Свабоды


Пра гэта паведаміла жонка аднаго з двух затрыманых, якая атрымала sms — паведамленне ад мужа.

Пасьля 08 гадзін журналісты пайшлі здымаць падзеі на вуліцы Грушэўскага. На працягу некалькіх хвілін падчас паўзы ў сутыкненьнях мітынгоўцаў і міліцыі яны падышлі амаль ушчыльную ў шэрагі праваахоўнікаў. Пасьля відэатрансьляцыя Свабода перапынілася.

Радыё Свабода спрабуе даведацца пра прычыны затрыманьня і тое, куды павезьлі калегаў.
10:10 20.1.2014

Сутычкі ў Кіеве ўзмацніліся


Пасьля адносна ціхай раніцы супрацьстаяньне каля будынку ўраду Ўкраіны актывізавалася, паведамляе 5 канал.

Мітынгоўцы кідаюць у спэцназ міліцыі камяні і кактэйль Молатава, тыя адказваюць шумавымі гранатамі і плястыкамі кулямі. Людзі б’юць у бочкі, як у бубны.

Гарыць агонь, мэдыкі апрацоўваюць раны параненых. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць пацярпелых не паведамляе.

Паводле МУС Украіны, пад час сутычак пацярпела 70 міліцыянтаў, 50 шпіталізаваныя. МУС звозіць «Беркут» зь іншых рэгіёнаў у Кіеў, іх машыны спрабуюць заблякаваць у Львове, Роўным, Адэсе і іншых гарадах.

Тым часам на самім Эўрамайдане усё спакойна.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG