Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўца ролі Доктара Хаўза заклікае байкатаваць расейскія тавары


Х'ю Лоры
Х'ю Лоры
Вядомы брытанскі актор і музыка Х’ю Лоры прапанаваў абвясьціць байкот расейскім таварам. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

Адпаведную прапанову Х’ю Лоры агучыў пасьля выхаду артыкула брытанскай газэты The Guardian «Уладзімір Пуцін: геі на зімовай Алімпіядзе павінны пакінуць дзяцей у спакоі». У артыкуле гаворка ідзе аб адносінах Пуціна да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, якія маюць намер наведаць Расею і Алімпіяду ў Сочы.

«У нас ёсьць забарона на прапаганду гомасэксуалізму і пэдафіліі, я хачу гэта падкрэсліць, на прапаганду сярод непаўналетніх. Гэта розныя рэчы цалкам. Зусім розныя рэчы — забарона на пэўныя адносіны ці на прапаганду гэтых адносін. Мы нічога не забараняем, нікога ня ловім, у нас няма адказнасьці за такія адносіны. У Расеі можна адчуваць сябе свабодна, нязмушана, але пакіньце дзяцей у спакоі, калі ласка», — цытуе Пуціна The Guardian.



«Я б байкатаваў расейскія тавары. Як бы я хацеў прыдумаць хоць што-небудзь, што яны (расейцы) робяць, акрамя дэпрэсіі для ўсяго сьвету», — напісаў актор. Пазьней ён дадаў, што нават расейская гарэлка падыходзіць толькі для таго, каб «вымыць ёй духоўку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG