Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал у суботу, 18 студзеня, адслужыў літургію ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менску, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

Мітрапаліт Павел таксама зьдзейсьніў вялікую вячэрню і чын вялікага асьвячэньня вады. Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы акрапіў сьвятой вадой сабор і людзей, якія маліліся. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі зьвярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, заклікаўшы ўмацоўваць веру праз выкананьне запаведзяў і пазнаньне промыслу Божага.

Вадохрышча праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць 19 студзеня. Напярэдадні сьвята вернікі посьцяць, а сьвятары — асьвячаюць ваду ў праваслаўных храмах і вадаёмах. Асьвячэньне вады працягваецца і ў дзень Вадохрышча. У храмах праводзяцца сьвяточныя службы, пасьля якіх вернікі набіраюць асьвячоную ваду — яна захоўваецца на працягу усяго году.

Купаньні ў адкрытай вадаёмах падчас Хрышчэньня Гасподняга зьяўляюцца добраахвотным справай кожнага, царква не абавязвае нікога купацца, паведаміў агенцтву Інтэрфакс кіраўнік аддзелу адукацыі Менскай эпархіі Беларускага экзархата протаярэй Аляксандар Шымбалёў:

«Купацца або не купацца ў палонцы — чалавек вырашае сам. Царква нікога да гэтага не прымушае. Ніякіх абавязвальных прадпісаньняў з боку царквы з гэтай нагоды няма».

Пры гэтым ён адзначыў, што пераважная большасьць сьвятароў не купаецца ў палонцы на Вадохрышча, і асабліва падкрэсьліў, што «ў гэтыя дні ўся вада асьвячаецца».

Шэраг сьвятароў не прымаюць купаньне ў палонцы на Вадохрышча, бо лічаць гэта неапраўданай рызыкай для здароўя.

«Праціўнікі купаньня ў палонцы лічаць, што гэта разьвівае ў народзе забабоны. Бо з даўніх часоў вядома, што купацца ў палонку на Вадохрышча ішлі тыя, хто асабліва пакасьціў падчас Калядаў — пераапранаўся ў жывёлаў, гадаў. Яны прымхліва лічылі, што змыюць зь сябе ўсе гэтыя грахі», — адзначыў адзін са сьвятароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG