Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы дагэтуль баяцца вайны — Сурвіла


Скрыншот сайту http://wcfcourier.com

Скрыншот сайту http://wcfcourier.com

Амэрыканскі Wartburg College (штат Аёва) правёў канфэрэнцыю, прысьвечаную праблемам дэмакратызацыі Беларусі.

Як паведаміла Радыё Свабода выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў Паўліна Сурвіла, зь лекцыяй перад дасьледнікамі выступіў першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц. Пазьней ён, а таксама старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч узялі ўдзел у панэльнай дыскусіі на тэму «Вызваленьне Цэнтральна-Усходняй Эўропы з Усходу: эўрапейская бясьпека і паўночнаамэрыканскія інтарэсы: беларуская мадэль».

Выступоўцы распавялі пра цяперашнюю палітычную сытуацыю, а таксама рэпрэсіі з боку ўладаў у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў.

Івонка Сурвіла сказала, што ў сваёй гісторыі беларусы перажылі шмат войнаў і акупацыяў. «Беларусы дагэтуль баяцца вайны», — сказала Сурвіла.

Таксама і Сурвіла і Шушкевіч падкрэсьлілі, што рэжым Лукашэнкі ў вялікай ступені залежыць ад Пуціна. Паводле іх словаў, Расея трактуе Беларусь як калёнію, і нашмат лепш, каб Беларусь будавала больш цесныя сувязі ў Заходняй Эўропе.

«Улады Беларусі слухаюць, што скажа Крэмль», — сказаў Шушкевіч.
XS
SM
MD
LG