Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане — сутычкі з правакатарамі (жывая трансьляцыя)


Пра арганізаваныя правакацыі на Майдане паведамілі ў Штабе нацыянальнага супраціву.

У суботу, 18 студзеня, будуць арганізаваныя правакацыі на Майдане. Такую інфармацыю паведамілі ў Штабе нацыянальнага супраціву.

Цяпер каля барыкадаў пачалася бойка. Барыкаду каля ЦУМа акружылі праціўнікі Эўрамайдану. Таксама туды падышоў лідэр ВА «Свабода» Алег Цягныбок, які спрабаваў размаўляць з апанэнтамі.

Паводле інфармацыі апазыцыі, канфлікт разгарыцца «пад прыкрыцьцём сфабрыкаванага звароту кіяўлян з патрабаваньнем разблякаваць Хрэшчатык. Зьвяртаем увагу СМІ ад імя нібыта жыхароў сталіцы будуць дзейнічаць байцы з харкаўскага клюба». Але, як паведаміў сёньня Радыё Свабода народны дэпутат, камэндант Эўрамайдану Андрій Парубій, клюб «Оплот» ў рэшце рэшт ня ўдзельнічаў у штурханіне.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG