Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: у Махачкале — магутны выбух


Месца выбуху ў Махачкале

Месца выбуху ў Махачкале

Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, прыведзенага ў дзеяньне ў Махачкале, склала каля 40 кіляграмаў у тратылавым эквіваленце.

Пра гэта сёньня Інтэрфаксу заявілі ў праваахоўных органах Дагестану. Пры выбуху каля рэстарану «Залатая імпэрыя» пацярпелі 16 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі паліцыі.

Паведамляецца, што ў пятніцу ўвечары невядомыя з гранатамёта абстралялі будынак рэстарана, а затым пасьля прыбыцьця да месца здарэньня паліцыянтаў адбыўся выбух.

Бомба была закладзена ў аўтамабілі, прыпаркаваным побач з рэстаранам.

Узбуджаная крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG