Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 студзеня: Батлейка ў Віцебску; дзень народзінаў Васіля Сёмухі і памяці Віталя Тараса


Батлейка ў Магілёве

Батлейка ў Магілёве

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Інстытуце імя Гётэ ў Менску адбудзецца дыскусія «Ганна Арэнт і праблема Галакосту: беларускі погляд». Вядучы дыскусіі: Аляксей Братачкін. Пачатак а 16.00.

У адмысловай праграме «Забаўлянкі для Янкі» віцебскі тэатар «Лялька» пазнаёміць дзяцей і дарослых з тым, як працуе загадкавы мэханізм батлейкі. Пачатак а 12.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1654 – Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.

1919 – распачалася Мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны.

1921 – заснаванае Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.

1940 – указам Прэзыдыюма ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасьцейскай, Вілейскай і Пінскай абласьцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.

У гэты дзень нарадзіліся:

1882 – Ёсіф Лангбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску, Дому саветаў у Магілёве.

1912 – Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.

1926 – Янка Філістовіч, беларускі патрыёт, грамадзка-палітычны дзяяч на эміграцыі, сябра Рады БНР, 9 верасьня 1951 году быў закінуты ў складзе амэрыканскага дэсанту на тэрыторыю БССР, разгарнуў змаганьне з камуністычным рэжымам, але праз год у выніку здрады быў арыштаваны групай мясцовага ўпраўленьня МГБ. Асуджаны на сьмерць.

1936 – Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1984 – Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.

2011 – Віталь Тарас, беларускі журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Ад таго ад пазагроб’я,
Ад усіх сьвятых псалмоў –
Жахата расьце з вантроб’я,
Застывае ў жылах кроў.

Бо, як ступім па-за межы,
Скончыцца й гульня ў жывых,
Адышоўшы, адбалеўшы,
Дасягнуўшы сфэраў тых,

Мусім Бога славасловіць,
Алілуя пець яму,
А падласьціцца ня собіць –
Мецьмем вечную турму.

Карл Маркс, фрагмэнт верша «Страшны суд» (пераклад Васіля Сёмухі)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG