Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: зарэгістравалі групу мясцовага кіраўніка партыі БНФ


Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

17 студзеня ў Горадні зарэгістравалі 53 ініцыятыўныя групы, якія будуць зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога Савету.

Сярод іх — групы кіраўніка гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова і Аляксандра Пагуляева, які на час выбарчай кампаніі прыпыніў сяброўства ў АГП. Выбары ў гарсавет пройдуць у трыццаці акругах.

Шляхам збору подпісаў будуць вылучацца таксама старшыня гарсавету Анатоль Нікіцін і намесьнік старшыні гарвыканкаму Барыс Фёдараў.

У горадзе створаныя 135 участкаў для галасаваньня, зь іх 15 закрытых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG