Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад суботы ў нашым эфіры Альгерд Бахарэвіч пачынае свой новы праект «Цуды і дзівосы Беларусі». У першым выпуску пісьменьнік раскажа пра дранікі. Ён патлумачыў нам, паводле якога прынцыпу адбіраў беларускія цуды і дзівосы.

Бахарэвіч: Па-першае, я адбіраў стэрэатыпы – нашы стэрэатыпы і стэрэатыпы пра нас нашых суседзяў. Ну і браў пэўныя вызначальныя рэчы, вобразы Беларусі, датычныя нашай ідэнтычнасьці.

Знаткевіч: А чаму вы з дранікаў пачалі?

Бахарэвіч: Відаць, таму, што гэтая тэма была ўжо мною адрэфлексаваная. Яна мне вельмі блізкая, бо я ахвотна і часта гатую, у тым ліку дранікі. То бок, ведаю, як гэта робіцца.

Знаткевіч: Пытаньне праўдзівасьці гэтых стэрэатыпаў неяк адыгрывала ролю ў выбары тэмаў?

Бахарэвіч: Я нават думаю, што для майго праекту будзе больш цікава, калі гэта будуць непраўдзівыя стэрэатыпы. То бок, тады можна зрабіць іх праўдзівымі, вывесьці на чыстую ваду. Гэта дае больш прасторы.

Я хачу, каб гэты праект «цуды і дзівосы» быў вясёлым, каб чытаць было весела, прыемна і цікава.

Знаткевіч: А ён будзе вясёлым толькі для беларусаў ці чалавек, які прачытае гэта, ня ведаючы нічога пра Беларусь, штосьці карыснае зь яго даведаецца?

Бахарэвіч: Мне здаецца, гэта ўсё ж такі для падрыхтаванага чытача. Калі гэта нават нейкі замежнік, то прынамсі той, які ў нас быў, сутыкаўся, які чуў ад сваіх беларускіх сяброў, які сочыць...

ПЕРШАЕ ЭСЭ НОВАЙ СЭРЫІ: ДРАНІКІ

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG