Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў рыхтуецца да калёніі «Горкі-9»


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў паведаміў на волю, што днямі яго з жодзінскай калёніі перавядуць у калёнію № 9 у Горках.

«Ахоўнікі не хаваюць, што там мяне чакае пекла, але я не баюся, і вы за мяне не хвалюйцеся. Калі фізычна яны і могуць на мяне ўзьдзейнічаць, то маральна ніколі не зламаюць», — перадала словы Васіля Парфянкова грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык, якая зь ім лістуецца.

Паводле Вольгі Мікалайчык, Васіль Парфянкоў прасіў перадаць сваю ўдзячнасьць за дасланыя яму газэты і часопісы. «Бяз мэдыяў тут сапраўдны інфармацыйны голад», — паведаміў Васіль Парфянкоў пра жодзінскую калёнію. У калёніі ў Горках, паводле ягоных прагнозаў, у яго будуць і праблемы з атаварваньнем у турэмнай краме. «А скончыў ліст Васіль словамі «Жыве вечная і вольная Беларусь!» — кажа Вольга Мікалайчык.

28 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца касацыйная скарга Васіля Парфянкова на прысуд, паводле якога ён атрымаў год калёніі строгага рэжыму за парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду. Гэты нагляд быў усталяваны за ўдзельнікам Плошчы Васілём Парфянковым пасьля таго, як яго шмат разоў затрымлівалі на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG