Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс прамысловай вытворчасьці Беларусі ў 2013 годзе параўнальна з 2012 годам склаў 95,2%.

Такія дадзеныя зьявіліся сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

«Гэта азначае, што вытворчасьць прамысловасьці летась скарацілася на 4,8%,— тлумачыць сытуацыю кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук. — Урад плянаваў мець па выніках году плюс 8-10%. А калі насамрэч атрымаўся мінус амаль на 5%, то гэта сьведчыць пра тое, што ва ўрадзе ня ведаюць, як сапраўды працуе эканоміка.

Да агульнага спаду найперш прычыніліся нафтаперапрацоўка, калійныя ўгнаеньні, МАЗы, трактары, БелАЗы... Можна казаць, што тая мадэль эканомікі, якая пануе ў Беларусі, дала вялікі збой.

Наагул лічбы Нацстату даюць падставы для развагаў. Напрыклад, павялічылі экспарт і выйшлі на добрыя пазыцыі нашы малочнікі. Але разам з тым надоі кароў зьменшыліся. І тут ўзьнікае такая загадка: альбо беларусы сталі меней ужываць малочнай прадукцыі, альбо гэта зьвязана з кантрабандай? Такія падазрэньні наконт беларусаў публічна агучваў спадар Анішчанка, калі ён галоўным расейскім „шлагбаўмам“. Значна падрасла летась вытворчасьць мэблі. Крыху пайшлі ўверх вытворцы мясной прадукцыі.

А на мінусавым полюсе — грузавікі, трактары, цягачы, калійныя ўгнаеньні, нафтапрадукты. А гэта прыкладна 80% ўсяго беларускага экспарту. І каляі яны „прасядаюць“, то фактычна „прасядае“ уся беларуская эканоміка».

Дынаміка агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасьці
XS
SM
MD
LG