Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Білборды са Статкевічам на мяжы зь Беларусьсю


Білборд з выявай кандыдата на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, палітвязьня Міколы Статкевіча зьявіўся на тэрыторыі Польшчы паблізу беларускай мяжы.

На ім зьмешчаная выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!»
Гэту акцыю ажыцьцявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням», у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сёньняшніх палітвязьняў, неабыякавыя людзі.
Акцыя прымеркавана да трэцяй гадавіны Плошчы.



Неўзабаве плянуецца пашырэньне геаграфіі акцыі і зьяўленьне новых выяваў беларускіх палітычных зьняволеных паблізу межаў нашай краіны, паведамляе сайт Мікалая Статкевіча.
XS
SM
MD
LG