Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: у баях паміж паўстанцамі загінулі 1000 чалавек


Больш за тысячу чалавек загінулі на поўначы і ўсходзе Сырыі за апошнія два тыдні ў ходзе баёў паміж групамі паўстанцаў, якія варагуюць міжсобку.

Паводле Сырыйскай назіральнай рады правоў чалавека, сярод загінулых прынамсі 130 мірных жыхароў.

Як паведамляюць актывісты апазыцыі, на працягу двух тыдняў працягвалася сутыкненьне паміж баевікамі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Сырыі», зьвязанымі з «Аль-Кайдай», і іншымі групамі паўстанцаў.

Камісар ААН у правах чалавека Наві Пілай раней паведаміла, што баевікі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Сырыі» часьцей, чым іншыя паўстанцкія групоўкі, ужываюць пакараньне сьмерцю мірных жыхароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG