Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француз паўтарыў пэрфоманс Алеся Пушкіна


Пэрфоманс Пушкіна каля адміністрацыі Лукашэнкі
Пэрфоманс Пушкіна каля адміністрацыі Лукашэнкі

Больш за тону гною выгрузіў сёньня француз пад вокны ніжняй палаты парлямэнту. Ён прыехаў на грузавіку з прымацаваным лёзунгам «Далоў Аланда і ўсіх палітыкаў!»

Інцыдэнт адбыўся ў часе, калі дэпутаты разглядалі законапраект пра рэформу жыльлёвага заканадаўства. Паседжаньне палаты не было перарванае, нягледзячы на дрэнны пах. Шафёра грузавіка затрымала ахова Бурбонскага палаца, які зьяўляецца рэзыдэнцыяй Нацыянальнага сходу Францыі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, імя незадаволенага грамадзяніна Стэфант Гюант. Пакуль няясна, якія матывы падштурхнулі яго на такую форму пратэсту, але яна супала са скандалам вакол любошчаў прэзыдэнта Аланда. Прэса высачыла яго візыты да маладзейшай актрысы. Пасьля публікацыі ў друку пра гэта грамадзянская жонка прэзыдэнта Валеры Трыевейлер патрапіла ў бальніцу.

У 1999-м годзе беларускі мастак Алесь Пушкін зладзіў свой пэрфоманс «Гной для прэзыдэнта», прывёзшы свой вазок да адміністрацыі кіраўніка. За гэта Пушкіну далі два гады ўмоўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG