Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада прыняла бюджэт у блякадным становішчы


Сьпікер Уладзімер Рыбак гаворыць з дэпутатамі ад апазыцыі пасьля дэбатаў у бюджэце.

Сьпікер Уладзімер Рыбак гаворыць з дэпутатамі ад апазыцыі пасьля дэбатаў у бюджэце.

Украінскі парлямэнт сёньня прыняў бюджэт краіны на 2014 год без абмеркаваньня.

Бюджэт падтрымалі 249 дэпутатаў кіроўнай кааліцыі, у якой галоўнай сілай зьяўляецца Партыя рэгіёнаў.

Працу Вярхоўнай Рады на гэтым тыдні блякавала апазыцыя, якая заявіла, што хоча перашкодзіць ураду ва ўхваленьні бюджэту краіны і штурме барыкад Эўрамайдану.

Сёньняшнюю сэсію адкрыў першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ігар Калетнік, паколькі сьпікер Уладзімір Рыбак, як паведамляюць украінскія СМІ, быў заблякаваны ў сваім кабінэце. Апазыцыя таксама блякавала парлямэнцкую трыбуну і лёжу ўраду ва ўкраінскім заканадаўчым органе.

«Дэпутаты ад апазыцыі робяць немагчымым разгляд праекту бюджэту згодна з рэглямэнтам. Дэпутаты замінаюць разгляду пытаньня, блякуюць трыбуну, перашкаджаюць працаваць кіраўніку пленарнага пасяджэньня, а таксама галасаваць іншым дэпутатам. Прадстаўляць і абмяркоўваць бюджэт у такіх умовах немагчыма, таму мы будзем прыймаць бюджэт без абмеркаваньня», — адзначыў Калетнік перад галасаваньнем.

Перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве сабраліся больш за 10 тысяч прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў, якія патрабавалі прыняцьця бюджэту.
XS
SM
MD
LG