Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі аўтобус вынесла на тратуар, ёсьць ахвяры

абноўлена

У Гомелі аўтобус выехаў на ходнік і зьбіў жанчыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:28 0:00
Наўпроставы лінк

У Гомелі гарадзкі аўтобус вынесла з праезнай часткі на тратуар, ёсьць пацярпелыя і ахвяры. На месцы здарэньня загінула 43-гадовая жанчына. Сьведкі кажуць, што ў кіроўцы быў прыступ эпілепсіі ці сардэчны прыступ.

Аварыя адбылася днём 16 студзеня ў раёне гарадзкога сквэра імя Грамыка ў цэнтры Гомеля. Гарадзкі аўтобус «МАЗ », які выконваў рэйс па маршруце № 17, раптам выехаў на тратуар, заехаў у сквэр, зьбіў лаўкі, скульптуры і, як мінімум, аднаго пешахода.



Афіцыйнай інфармацыі аб ДТЗ пакуль няма. У абласным упраўленьні ДАІ сытуацыю не камэнтуюць, пакуль на месцы аварыі працуе апэратыўна-сьледчая група. Тым часам, як паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках, загінула жанчына-пешаход, яе цела выцягвалі з-пад аўтобуса супрацоўнікі МНС. Кіроўца і як мінімум адзін пасажыр аўтобуса дастаўлена ў бальніцу з траўмамі.

Сярод неафіцыйных вэрсій таго, што адбылося — лопнула кола аўтобуса і недамаганьне кіроўца, паведамляе БелаПАН.





Відавочцы паведамляюць пра вялікую колькасьць «хуткіх » на месцы ДТЗ.

Аўтобус № 17 вылецеў з праезнай часткі на тратуар, зьнёс лаўку і скрыні, урэзаўся ў дрэва. Пад аўтобусам апынулася жанчына-пешаход. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі, брыгады хуткай мэдыцынскай дапамогі.

Паводле відавочцаў, перад аварыяй пачуўся гучны хлапок, магчыма, у аўтобуса лопнула кола. Паводле пасажыраў, у нейкі момант аўтобус стала рэзка заносіць, пасажыры не маглі ўтрымацца на нагах, падалі, ўдараліся галовамі. Дзяржаўтаінспэкцыя высьвятляе абставіны і прычыны ДТЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG