Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд па справе «Экамэдсэрвіса» абвесьцяць у лютым


Прысуд па справе «Экамэдсэрвіса» абвесьцяць не раней за пачатак лютага, матэрыялы справы складаюць 15 тамоў, паведаміла агенцтву Інтэрфакс крыніца, блізкая да судовага працэсу.

«Справа досыць складаная і аб’ёмная. Матэрыялы крымінальнай справы складаюць 15 тамоў, разьлічваць на тое, што судовы працэс скончыцца хутка, не выпадае. Можна зь вялікай доляй упэўненасьці гаварыць, што да пачатку лютага рашэньня па гэтай справе ня будзе», — сказала крыніца.

Паводле яе слоў, «мяркуючы па той інфармацыі, якая ёсьць, яшчэ працягнецца апытаньне сведак». «Хутчэй за ўсё, іх будуць дапытваць яшчэ некалькі дзён у судзе. Потым пачнецца дасьледаваньне матэрыялаў крымінальнай справы, потым — спрэчкі бакоў», — працягваў суразмоўца.

Сёньня ў справе «Экамэдсэрвіса» працягваецца допыт сьведак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG