Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны тэкст Дамовы Ўкраіны і Эўразьвязу


Сайт службы зьнешняга дзеяньня Эўразьвязу апублікаваў поўны тэкст пагадненьня аб асацыяцыі Эўразьвязу з Украінай, уключаючы дамову пра зону свабоднага гандлю.

Эўразьвяз зазначае, што публікацыя мае толькі інфармацыйны характар.

Афіцыйная вэрсія пагадненьня будзе апублікаваная толькі пасьля яго падпісаньня ў Афіцыйным часопісе Эўрапейскага зьвязу (Official Journal of the European Union).
У мінулы аўторак дырэктар дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што Кіеў разьлічвае ў бліжэйшы час аднавіць кансультацыі з Эўразьвязам па Дамовы аб асацыяцыі.

Між тым старшыня ўрада Ўкраіны Мікалай Азараў 15 студзеня паведаміў, што Ўкраіна выпрацоўвае перамоўныя пазыцыі для падпісаньня Дамовы з Эўразьвязам

Разам з тым Урад Украіны ўхваліў праграму разьвіцьця супрацоўніцтва з Мытным саюзам.

Украіна прыпыніла працэс падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам пад ціскам Расеі за тыдзень да віленскага саміту «Ўсходняга партнэрства» ў канцы лістапада мінулага года. Урад патлумачыў гэта адчувальным зьніжэньнем тавараабароту з асноўнымі партнэрамі краіны — Расеяй і СНД, складанай сытуацыяй у эканоміцы і выдаткамі , якія Кіеў яшчэ можа панесьці ад заключэньня асацыяцыі. Пры гэтым Кіеў заяўляе , што не адмаўляецца ад курсу эўраінтэграцыі.
XS
SM
MD
LG