Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноч на Эўрамайдане была напружанай, але спробы разгону не было


Мінулай ноччу на Майдане незалежнасьці ў Кіеве, дзе другі тыдзень праходзіць дэманстрацыя пратэсту супраць спыненьня інтэграцыі і за адстаўку ўраду, чакалі чарговай спробы разгону.

У сувязі з учарашняй судовай забаронай на масавыя акцыі ў цэнтры Кіеве да 8 сакавіка, лідэры Эўрамайдану чакалі, што міліцыя паспрабуе выканаць рашэньне суда і заклікалі кіяўлян прыйсьці на падтрымку. Тысячы кіяўлян адгукнуліся і прыйшлі дадаткова на Эўрамайдан.

Разам з тым было зафіксаванае ўзмацненьне міліцэйскіх сіл ў раёне Майдана незалежнасьці, непадалёк яго сабралася каля 500 так званых «цітушкоў», малойчыкаў спартовай зьнешнасьці, якія звычайна выступаюць у якасьці правакатараў. Акрамя таго ў раён Эўрамайдана былі падагнаныя грузавікі з пяском, цяжкая тэхніка, якія паводле падазрэньняў апазыцыйных палітыкаў павінны былі перагарадзіць вуліцы і зашкодзіць падыходу на Майдан новых сіл пратэстоўцаў, калі пачнецца штурм.


Каля дзясятка правакацыяў па пэрымэтру барыкад Эўрамайдана адбыліся цягам мінулай ноччу, калі прыходзілі п’яныя, спрабавалі распачаць спрэчкі і бойкі з дэманстрантамі, але яны былі нэўтралізаваныя, а асноўныя сілы цітушкоў кінутыя не былі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG