Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пусьціць турыстаў у свае габрэйскія гарады


Сынагога ў Індуры Гарадзенскага раёну, помнік архітэктуры, які развальваецца на вачах

Сынагога ў Індуры Гарадзенскага раёну, помнік архітэктуры, які развальваецца на вачах

Гісторыкі Беларусі, Польшчы і Ўкраіны супольна распрацуюць турыстычны маршрут праз 60 гарадоў, якія да Другой сусьветнай вайны былі заселеныя габрэямі.

Пра гэта паведамляе 15 студзеня ўкраінскі партал «Новы Рэгіён».

Фінансаваньне праекту адбываецца за кошт сродкаў ЭЗ. Маршрут пад назвай «Stetl Route» будзе ўключаць у сябе каля 20 гарадоў у кожнай з трох краін па абодва бакі ўсходняй мяжы ЭЗ.

На збор матэрыялаў для праекту гісторыкі выдаткуюць 450 тысяч эўра, дадзеных у значнай ступені Эўразьвязам.

Са словаў гісторыка з усходняй Польшчы Эміля Мажука, складальнікі маршруту будуць прапаноўваць апісаньні, гісторыі і анэкдоты пра гарады, якія былі ў значнай ступені габрэйскімі да вайны. Пятнаццаць зь іх будуць паказаныя ў 3D- мадэлях, дзе будуць адноўленыя «пэрліны архітэктуры» – мясцовыя драўляныя сынагогі, якія былі зьнішчаныя. Экскурсійныя праваднікі і даведнікі будуць даступныя ў канцы 2015 году.

«Гэта сапраўды фантастычныя маленькія мястэчкі са старой архітэктурай і старым, шматкультурным характарам у іх сынагогах, каталіцкіх і праваслаўных цэрквах», – сказаў Мажук.

Адзначым, што да Другой сусьветнай вайны Ўсходняя Эўропа была поўная габрэйскага жыцьця, якое амаль цалкам зьнішчыў Галакост.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG