Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму менчукоў лічаць найбольш спрытнымі сярод эмігрантаў у ЗША? Эфір з Ганнай Соўсь ад 20:00


Пра гэта пагаворым з ураджэнкай Менску Марынай Львовай, кіраўніцай International School of Advanced Learning у Бостане.

Параўнаем адукацыйныя сыстэмы Беларусі і ЗША, а таксама пагутарым пра тое, як інтэгруюцца ў амэрыканскае грамадзтва выхадцы зь Беларусі, якія перавагі яны маюць і чаго ім бракуе.

Зьніжэньне заробкаў – гэта не прагноз, а рэальнасьць гэтага году, канстатуе эканаміст Леанід Злотнікаў у Бліц-аналізе.

Рэпартаж з суду ў справе «Экамэдсэрсісу».

Чым акрамя візыту Біла Клінтана ў Беларусь быў адметны гэты дзень 15 студзеня 20 гадоў таму?

20 гадоў таму ў гэты дзень быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка «Аб расейскім імпэрыялізьме». Ці гатовае было грамадзтва ўспрыняць яго тэзісы – пагутарым з колішнім дэпутатам Вярхоўнага Савету Сяргеем Навумчыкам.

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG