Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Сочы перайшло дарогу Менску. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18-й гадзіны.


За 5 месяцаў да пачатку хакейнага чэмпіянату ў Менску відавочна, што замежным турыстам ня будзе дзе жыць. Будаўніцтву новых гатэляў далі “зялёнае сьвятло”, аднак не хапае працоўных рук. Улады хочуць прыцягнуць сама меней 2-3 тысячы гастарбайтэраў.

Зафіксаваныя першыя выпадкі, калі сябрам дэмакратычных партый адмаўляюць у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах. Так, на Віцебшчыне не зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Сяргея Вазьняка.

Салдату Аляксандру Сушчыку, які ўцёк зь месца службы у Мар’інай Горцы, пагражае турма. Сям’і раяць шукаць добрага адваката.

Вольга Карач у інтэрвію Свабодзе распавяла, пра тое, як яна паехала на Майдан цяжарнай, а вярнулася з сынам.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG