Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ледзь тэлевізар не разьбіў, калі пачуў пра гэтыя „Джылі“...»


Улады зьбіраюцца нарошчваць зборку ў Беларусі кітайскіх аўтамабіляў «Джылі». Лукашэнка назваў гэта ажыцьцяўленьнем сваёй мары. А пра які аўтамабіль марыце вы? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.



Спадар: «Мне б хапіла „Гольф 4 Фальксваген“, абы гэта было нямецкае аўта. Нямецкія аўта мне даспадобы».

Спадар: «Я мару, каб у нашай краіне быў нармальны выбар аўта і за нармальныя кошты, а не піхаць нам тое, што яны тут думаюць рабіць. Я езджу на „Фальксвагене“, і мне найбольш падабаюцца нямецкія аўта, бо яны надзейныя. А што гэтыя „Джылі“? Будуць як „Саманды“ — ні тое і ні сёе...»

Спадар: «Я хацеў бы езьдзіць на нямецкім аўта, адназначна. Я на ім і цяпер езджу, вось толькі каб трошкі абнавіць, каб мець не 10 гадоў аўта, а хаця б пяць. Нямецкая якасьць — яна настолькі зарэкамэндавала сябе, што ня я адзін, а ўсе хваляць іхнія аўта, нават болей, чым японскія».

Спадар: «Я вельмі шкадую, што нарадзіўся ў гэтай краіне. Мне 52 гады. Я кляну ўсё на сьвеце, бо тут давядзецца і паміраць. І вы са сваімі „Джылямі“... Я чуць тэлевізар не разьбіў, калі пра гэта пачуў. Калі Расея ня можа зрабіць машыну, то як можа Беларусь зрабіць такое аўта, якое будзе ўсім падабацца? Мы папросту застанемся без машынаў. Мы незадаволеныя, усе аўтамабілісты, і я не баюся гаварыць ад усіх аўтамабілістаў — мы ўсе незадаволеныя. Ну, якую машыну можа зрабіць кітаец? Ва ўсім сьвеце кітайскія аўта ня цэняцца».

Хлопец: «Мне заўсёды падабаліся „Хонды“, вельмі зручныя, камфортныя, функцыянальныя. Я быў бы задаволены, каб у мяне было новае аўта гэтае маркі».

Спадар: «Я прызвычаіўся да добрых аўта. Езьдзіў на „Пэжо“, Сітраэн» быў, а цяпер езджу на «Міцубісі». Мне больш за ўсё падабаюцца альбо францускія, альбо японскія, а кітайскае ўсё непрадказальнае. Дый сумневы бяруць яшчэ таму, што іх будуць зьбіраць у нас. А вы ж самі ведаеце, якая ў нас тэхніка..."

Спадар: «Я б хацеў езьдзіць на „Мэрсэдэсах“, „Вольва“, Аўдзі», «БМВ», бо гэта надзейныя аўта і мне падабаюцца. У сьвеце ўжо прынята, што аўта робяць эўрапейцы, а не кітайцы, і давайце даверымся прафэсіяналам«.

Спадар: «Нямецкія аўта лепшыя за астатнія сваёй якасьцю».

Ягоны сябра: «Немец ужо даўно на сусьветным рынку пацьвердзіў сваю якасьць. Ён лепшы спакон вякоў: „Аўдзі“, „БМВ“ і той самы „Фальксваген“...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG