Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька распавёў Шуневічу пра бамжатнік у пастарунку


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся зь відэазваротам да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Нагодай стала затрыманьне Лябедзькі ў мінулую нядзелю, калі ён трапіў у адзін з апорных пунктаў у Менску.

Апорны пункт міліцыі Лябедзька назваў бамжатнікам: там сьмярдзіць, лётаюць хмары машкары, на падлозе шматкі лінолеуму, тынк паадвальваўся, у туалеце бруд. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі падчас затрыманьня лідэра АГП груба брыдкасловілі, сьведчыць Лябедзька.

«Гэта ганьба для МУС. У вашага ведамства дастаткова рэсурсаў для таго каб зрабіць там рамонт. Тое, што некаторыя начальнікі нядаўна селі на БМВ, сьведчыць: грошы ў вас ёсьць».

Анатоль Лябедзька прапаноўвае міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу здаць атрыманы нядаўна ордэн і навесьці парадак у сваім ведамстве.

Ён абураецца, што міліцыянты адказалі спэцапэрацыяй на тое, што ён зьбіраў подпісы супраць новага падатку на машыны і за адстаўку ўраду.

XS
SM
MD
LG