Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі апазыцыянэр атрымаў 6 гадоў турмы


Леташні апазыцыйны мітынг у Баку

Леташні апазыцыйны мітынг у Баку

Палітычны актывіст і дарадца кіраўніцтва апазыцыйнай партыі «Мусават» Ядзігар Садыгаў быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў хуліганстве.

Апазыцыянэр быў арыштаваны ў чэрвені, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, пасьля таго як жыхар гораду Ленкарань паскардзіўся паліцыі, што Садыгаў зьбіў яго.

Палітык сказаў у заключным слове на судзе, што ён быў невінаваты па ўсіх пунктах абвінавачваньня, назваўшы судовы працэс "палітычным фарсам" і спробай прымусіць яго замаўчаць. Праваабарончыя арганізацыі сьцьвяржаюць, што зараз у Азэрбайджане за кратамі ўтрымліваюцца 145 палітычных зьняволеных.
XS
SM
MD
LG