Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жырыноўскі загадаў займацца сэксам ня больш за 4 разы на год


Уладзімір Жырыноўскі з паплечнікамі па ЛДПР у лазьні
Уладзімір Жырыноўскі з паплечнікамі па ЛДПР у лазьні
Пасьля пераходу партыйцаў на вэгетарыянскую ежу ЛДПР з новага года ўводзіць нарматыў на палавое жыцьцё: ня больш за 3–4 разы ў год. Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам лідэр партыі Уладзімір Жырыноўскі.

Адказваючы на пытаньне аб тым, як лібэрал-дэмакраты сустрэлі новы год і ці ўсё ў парадку са здароўем, Жырыноўскі сказаў, што ніхто не ўжываў алькаголю і тытуню, а ежа была вэгетарыянскай.

«І з гэтага года ўводзім нарматывы для палавога жыцьця: раз у квартал. Пад уплывам парнаграфіі, порнакасэт і розных такіх фільмаў фрывольных у маладога пакаленьня выпрацоўваецца норма: чым больш, тым лепш. Чым радзей, тым лепш. І толькі тады, калі ёсьць узаемная сымпатыя. Стандарт: раз у квартал — 3-4 разы на год дастаткова»,— цытуе Жырыноўскага РІА «Новости».

ЛДПР яшчэ вядомая сваёй прапановай абмежаваць абарот і захоўваньне даляраў на тэрыторыі Расеі, праводзіць добраахвотныя ананімныя кансультацыі ў псыхолягаў для гамасэксуалістаў, штрафаваць за разьмяшчэньне вянкоў і агароджаў на ўзбочынах дарог.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG