Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША занепакоеныя дамовай Расеі з Іранам


Джон Кэры і Сяргей Лаўроў

Джон Кэры і Сяргей Лаўроў

Паведамленьні аб тым, што Расея і Іран вядуць перамовы аб набыцьці Расіяй іранскай нафты ў абмен на расейскія тавары і абсталяваньне выклікаюць заклапочанасьць адміністрацыі Барака Абамы.

Пра гэта агенцтву Reuters заявіла прадстаўнік Рады па нацыянальнай бясьпецы пры Белым доме Кейтлін Хэйдан. Паводле яе слоў, дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры асабіста выказаў занепакоенасьць Злучаных Штатаў у размове з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Афіцыйнага пацьверджаньня факту перамоваў паміж Масквой і Тэгеранам пакуль не паступала. Аднак Reuters паведамляе са спасылкай на расейскія і іранскія крыніцы, што гаворка ідзе аб бартэрным пагадненьні. Расея, паводле гэтай інфармацыі, будзе штомесяц набываць каля пяцісот тысяч барэляў іранскай нафты, а расплачвацца будзе таварамі і абсталяваньнем.

Паводле Хэйдан, калі паведамленьні аб пагадненьні адпавядаюць рэчаіснасьці, то гэта супярэчыць умовам пагадненьня, дасягнутага нядаўна краінамі «шасьцёркі» і Іранам ды можа пацягнуць за сабой санкцыі з боку ЗША.

Паводле гэтай дамоўленасьці, Іран абавязаўся абмежаваць ўзбагачэньне ўрану і ўступіць у перамовы пра будучыню сваёй ядзернай праграмы. Злучаныя Штаты і Эўрапейскі зьвяз пагадзіліся зьмякчыць рэжым эканамічных санкцый супраць Тэгерана.
XS
SM
MD
LG