Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Нігерыі забараніў геяў


Прэзыдэнт Нігерыі Гудлак Джонатан галасуе на выбарах

Прэзыдэнт Нігерыі Гудлак Джонатан галасуе на выбарах

Нігерыйскі прэзыдэнт Гудлак Джонатан падпісаў закон аб забароне аднаполых шлюбаў, гей-клюбаў і ЛГБТ-арганізацый, а таксама любых праяваў схільнасьці да аднаполых сувязяў.

Законапраект быў ухвалены парлямэнтам краіны яшчэ ў траўні мінулага году.

У мінулым годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International раскрытыкавала шэраг забаронных законаў для ЛГБТ-супольнасьці, прынятых у Нігерыі і некаторых іншых афрыканскіх краінах.

Улады ЗША таксама заявілі , што сур'ёзна занепакоеныя «небясьпечнымі абмежаваннямі», уведзенымі ў гэтых дзяржавах, перадае Бі-бі-сі.

Тым часам стала вядома, што ў Камэруне памёр адзін з найбольш актыўных мясцовых змагароў за правы геяў Ражэ Жан-Клод Мбэдэ.

Раней Мбэдэ правёў каля году ў турме, абвінавачаны ў тым, што адправіў любоўную цыдулку іншаму мужчыну.
XS
SM
MD
LG