Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцякаць з КНДР у Паўднёвую Карэю стала цяжэй


Кім Чэн Ын

Кім Чэн Ын

Больш за 1,5 тысячы паўночных карэйцаў уцяклі ў 2013 годзе ў Паўднёвую Карэю.

Падобная колькасьць уцекачоў была і на год раней. Пяць гадоў таму, перад прыходам да ўлады Кім Чэн Ына лічба ўцекачоў дасягала трох тысяч штогод.

Кім Чэн Ын узмацніў сродкі кантролю на мяжы і ціск на ўлады Кітаю ў справе вяртаньня ўцекачоў.

Большасьць жыхароў Паўночнай Карэі, якія адважваюцца на ўцёкі, пераходзяць мяжу з Кітаем. Калі іх там арыштуюць, кітайскія ўлады вяртаюць іх назад, трактуючы як уцекачоў эканамічных, а не палітычных.

Такую палітыку востра крытыкуюць абаронцы правоў чалавека, якія сьцьвярджаюць, што ўцекачы пасьля вяртаньня ў Паўночную Карэю трапляюць у працоўныя лягеры і церпяць катаваньні.
XS
SM
MD
LG