Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто самыя папулярныя людзі ў сьвеце?


На замову брытанскай газэты The Times амаль 14 тысячам чалавек у Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне, Расеі, ЗША, Аўстраліі, Пакістане, Інданэзіі, Індыі, Кітаі, Эгіпце, Нігерыі і Бразыліі было зададзенае пытаньне, якія вядомыя асобы ў сьвеце ім найбольш падабаюцца.

Сьпіс узначаліў самы багаты чалавек у сьвеце, стваральнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс. Гейтс вядомы таксама сваёй дабрачыннай дзейнасьцю, ён уклаў мільярды даляраў у свой фонд, які займаецца лячэньнем поліміэліту, малярыі і адзёру ў краінах разьвіцьця.

Другое месца заняў прэзыдэнты ЗША Барак Абама, трэцяе – прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, чацьвёртае – новы рымскі папа Францішак. Першаерарх каталіцкай царквы ўзначаліў рэйтынг прывабнасьці ў ЗША, Бразыліі, Нігерыі і Нямеччыне. Другое месца ў Нямеччыне заняла канцлер Ангела Мэркель, у той час як у Вялікабрытаніі ніводзін палітык не патрапіў нават у першую дзясятку. У Расеі бясспрэчным лідэрам аказаўся Пуцін, а ў Кітаі яго кіраўнік Сі Цьзіпін – толькі на другім, саступіўшы першае месца лідэру сусьветнага рэйтынгу Білу Гейтсу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG