Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто трэці лішні?

абноўлена

Як гаварыць пра прыватнае жыцьцё палітыкаў? Ці грамадзтва трэцяе лішняе ў ложку палітыка? Вясельлі былых палітвязьняў Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча выклікалі шырокі розгалас у грамадзтве, пры тым, што ў беларускай мэдыйнай прасторы бракуе інфармацыі пра прыватнае жыцьцё палітыкаў. Шлюбы, разводы, адзюльтэры з большага застаюцца па-за ўвагай прэсы. Чаму? Ці стварыў такую тэндэнцыю кіраўнік дзяржавы, чый сямейны статус абмяркоўваць не прынята, а часам і небясьпечна? Чые прыватныя жыцьці больш закрытыя — апазыцыянэраў ці праўладных палітыкаў? Чаму пасьля газэты «Імя» ў Беларусі так і не зьявілася СМІ, якое дасьледуе сьвецкае жыцьцё?

Гэта ды іншае ў перадачы «Бяз гальштукаў» з Ганнай Соўсь у праскай студыі абмяркоўваюць кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG