Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астаповіч просіць пракуратуру завесьці крымінальную справу супраць Лаўроўскай


Антон Астаповіч
Антон Астаповіч

Кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч напісаў заяву ў пракуратуру Берасьця, у якой патрабуе прыцягнуць да адказнасьці дасьледчыцу зь Берасьця Ірыну Лаўроўскую.

Антон Астаповіч просіць пракуратуру ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да Ірыны Лаўроўскай за «распаўсюд заведама ілжывых зьвестак, якія ганьбуюць іншую асобу». Доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская сьцьвярджала, што матэрыялы «з дасьледаваньнямі сярэднявечнага Берасьця, яго пляніровачнай структуры і культавай архітэктуры», якія Антон Астаповіч перадаў музэю «Брэсцкая крэпасьць», утрымліваюць яе напрацоўкі, на выкарыстаньне якіх спадарыня Лаўроўская дазволу не давала.

Антон Астаповіч з гэтым нязгодны. Ён распавёў Свабодзе, што матэрыялы падрыхтаваныя на падставе адкрытых крыніц у інтэрнэце, а не дасьледаваньняў Ірыны Лаўроўскай. Таму кіраўнік Таварыства аховы помнікаў і вырашыў зьвярнуцца ў пракуратуру:

«Я лічу, што мне нанесена вялікая шкода, маёй рэпутацыі, праз элемэнтарны паклёп. Частка 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне ад штрафных санкцыяў да шасьцімесячнага арышту. Калі пракуратура ня ўгледзіць у дзеяньнях Лаўроўскай складу крымінальнага злачынства, я буду зьвяртацца з грамадзянскім пазовам у суд аб абароне сваёй годнасьці і гонару з выплатай кампэнсацыі. Я проста так гэтую справу не пакіну», — сказаў Свабодзе Антон Астаповіч.

Ірына Лаўроўская не пагаджаецца з прэтэнзіямі Астаповіча і гатовая бараніцца ў пракуратуры:

Ірына Лаўроўская
Ірына Лаўроўская
«Як бачна, спадар Астаповіч вельмі добра ўмее пісаць скаргі. Я задаволеная такім разьвіцьцём падзеяў і лёгка патлумачу спадару пракурору і каму-кольвек... І прадстаўлю дакумэнты і факты выкарыстаньня ў матэрыялах, якімі распараджаецца Астаповіч, вынікаў майго дасьледаваньня, майго практычнага ўдзелу і майго кіраўніцтва выкананьнем візуалізацыі. Антону Астаповічу давядзецца вельмі моцна павыварочвацца, каб давесьці адваротнае».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG