Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце просяць Лукашэнку скасаваць вынікі адбору на Эўрабачаньне


Тэа, пераможца нацыянальнага туру песьні на «Эўрабачаньне-2014»
Тэа, пераможца нацыянальнага туру песьні на «Эўрабачаньне-2014»
На сайце www.change.org зьбіраюць подпісы пад электроннай пэтыцыяй да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем адмяніць вынікі галасаваньня журы падчас адбору на песенны конкурс «Эўрабачаньне-2014».

Ужо сабрана больш за 1900 подпісаў, якія, аднак ня маюць юрыдычнай сілы.

«Галасаваньне журы зьяўляецца суб’ектыўным меркаваньнем журы і ніяк не адлюстроўвае меркаваньне ўсяго народу Рэспублікі Беларусь.
50% галасаваньня тэлегледачоў нічога не даюць, бо журы, ведаючы вынікі галасаваньня тэлегледачоў, падладжвае свае галасы так, каб выбраць патрэбнага ім кандыдата.

З году ў год журы выбірае не таго прадстаўніка, які мог бы перамагчы на конкурсе Эўрабачаньне і годны прадставіць нашую краіну на сусьветным конкурсе»,— гаворыцца ў пэтыцыі.

Незадаволенасьць як гледачоў, так і артыстаў, якія бралі ўдзел у чарговым адборы для ўдзелу ў конкурсе, выклікала сытуацыя, калі ўдзельнікі, якія ўвайшлі ў тройку пераможцаў паводле вынікаў галасаваньня тэлегледачоў, апынуліся па за фаварытамі, агучанымі сябрамі журы, а таксама тым фактам, што падчас паўторнага галасаваньня, якое было неабходным, таму што два фіналісты — Тэо і Макс Лорэнс & ДзіДзюЛя — атрымалі ў суме аднолькавы бал, журы проста прадублявала вынікі свайго першага галасаваньня. Такім чынам, меркаваньне тэлегледачоў практычна аказалася няўлічаным.

Адзін з тэлегледачоў, які падпісаў электронную пэтыцыю, далучыў да свайго подпісу такі допіс:

«Калі трэба было выбіраць з 2 пераможцаў таго, хто будзе прадстаўляць краіну, то чамусьці выбар далі зрабіць журы. Гэта несумленна, бо адразу было ясна, што журы выбярэ Тэо, таму што калі ставілі балы, найвышэйшы бал атрымаў Тэо».

А ўдзельнік адборачнага конкурсу Макс Лорэнс так пракамэнтаваў вынікі галасаваньня:

«Народ Беларусі аддаў свае сэрца за сваіх улюбёнцаў, а журы гэтыя сэрцы адабрала!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG