Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама вітаў пачатак ядзернага раззбраеньня Ірана


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў пачатак выкананьня пагадненьня аб ядзернай праграме Ірана. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Белага дому.

Абама заявіў, што не мае ілюзій адносна таго, наколькі цяжкім будзе рух на гэтым шляху, але заклікаў даць шанец на посьпех дыпляматыі. Паводле яго слоў, беспрэцэдэнтныя санкцыі і жорсткая дыпляматыя дапамаглі пасадзіць Іран за стол перамоваў.

Ад 20 студзеня Іран ўпершыню пачне ліквідацыю сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і дэмантаж некаторых аб’ектаў інфраструктуры, якія дазваляюць ажыцьцяўляць такое ўзбагачэньне, нагадвае прэзыдэнт ЗША. У заяве таксама гаворыцца, што Іран пагадзіўся абмежаваць свае магчымасьці ўзбагачэньня ўрану, без ўстаноўкі і не запускаючы новыя цэнтрыфугі і не выкарыстоўваючы цэнтрыфугі новага пакаленьня.

Новыя і частыя праверкі ядзерных аб’ектаў Ірана дазволяць сьвету пераканацца, што Іран выконвае свае абавязацельствы. Усе гэтыя крокі будуць спрыяць мэты — не даць Ірану атрымаць ядзерную зброю, заявіў Абама.

На працягу наступных шасьці месяцаў ЗША і іх партнэры Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына, Расея і Кітай, а таксама Эўразьвяз аслабляць санкцыі і рабіць гэта да тых часоў , пакуль Іран выконвае свае абавязацельствы. Аб гэтым бакі дамовіліся ў канцы мінулага тыдня на перамовах у Жэнэве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG