Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыю Луцэнку стала горш


Юры Луцэнка адразу пасьля зьбіцьця

Юры Луцэнка адразу пасьля зьбіцьця

Пацярпеламу ў сутычцы з супрацоўнікамі «Беркута» экс-міністру ўнутраных спраў Ўкраіны Юрыю Луцэнку стала горш.

Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Юрыя Луцэнкі Ларыса Сарган са спасылкай на ягоную жонку Ірыну.

«Стан Юрыя Луцэнка сёньня пагоршыўся. Турбуюць пастаянныя галавакружэньні. Ён знаходзіцца ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі»,— напісала Ларыса Сарган на сваёй старонцы ў Facebook.

Падчас масавых акцый ўвечары 10 студзеня і ўначы 11 студзеня былі зьбітыя ці параненыя дзясяткі актывістаў, якія знаходзіліся пад Кіева-Святошынскім раённым судом Кіеўскай вобласьці, а пасьля — пад Святошынскім райадзьдзелам міліцыі.

Самым вядомым сярод іх зьяўляецца былы міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка, які спрабаваў стаць паміж актывістамі і супрацоўнікамі «Беркута». У Луцэнка дыягнаставанае «страсеньне галаўнога мозгу, рана правай лобнай вобласьці, ацёк мяккіх тканін правага надброўнага і левага лобнай участкаў». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні лекараў клінікі, куды былы міністар трапіў пасьля зьбіцьця .

Абураныя дзеяньнямі байцоў «Беркута», актывісты Майдана заблякавалі іх у аўтобусах. Пасьля доўгага супрацьстаяньня мітынгоўцы і камандзіры «Беркута» ў канцы дамовіліся, што байцам адкрыюць жывы калідор і выпусьцяць іх у будынак РАУС, калі яны пройдуць з адкрытымі тварамі, што тыя і зрабілі.
XS
SM
MD
LG