Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фядута сыходзіць з «Гавары праўду»


Аляксандар Фядута

Аляксандар Фядута

Адзін з заснавальнікаў і лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандар Фядута сышоў з арганізацыі, але папрасіў не шукаць у гэтым схаванага падтэксту.

«10 студзеня Уладзімір Някляеў нарэшце пагадзіўся вызваліць мяне ад абавязкаў свайго намесьніка. Скончылася мая праца ў грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“. Прашу нікога не шукаць якіх-небудзь падтэкстаў: я ўжо год ня мог выконваць свае абавязкі ў сувязі з прафэсійнай занятасьцю, а таксама ўзмоцненай працай па завяршэньні доктарскай дысэртацыі. Ды і здароўе пакідае жадаць лепшага», — напісаў Фядута ў сваім ЖЖ.

Фядута падзякаваў кіраўнікам рэгіянальных офісаў кампаніі.

Таксама ён удзячны Уладзіміру Някляеву «за давер» і застаецца яго прыхільнікам, «гатовы прыняць пасільны ўдзел у яго прэзыдэнцкай кампаніі, калі ён вырашыць балятавацца ў 2015 годзе». «Іншага кандыдата я па — ранейшаму ня бачу. І зь іншым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ў 2015 годзе я працаваць ня буду», — падкрэсьліў Фядута.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG