Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Айчыны за «дзяржаўнае будаўніцтва»


Лукашэнка ўручае адмысловы прыз расейскаму сьпеваку Льву Лешчанку падчас "Славянскага базару"
Лукашэнка ўручае адмысловы прыз расейскаму сьпеваку Льву Лешчанку падчас "Славянскага базару"

Ордэнам Пашаны адзначаная таксама Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына.

Кіраўнікі дзяржаўных органаў Беларусі ўзнагароджаныя ордэнамі Пашаны і Айчыны III ступені. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны ордэнам Айчыны III ступені ўганараваны Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валеры Вакульчык.

«За ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы» ўзнагароджаны Ордэнам Айчыны III таксама Міністар абароны Юры Жадобін і Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч.

Ордэнам Пашаны адзначаная таксама Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына.

Акрамя гэтага Лукашэнка раздаў дзяржаўныя ўзнагароды гульцам сваёй хакейнай каманды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG