Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа аб'явіў імёны 19 новых кардыналаў


Папа Францішак
Папа Францішак
Папа Францішак абвясьціў у нядзелю імёны дзевятнаццаці новых кардыналаў, якіх ён мае намер высьвеціць ў сан 22 лютага ў Ватыкане.

Новыя кардыналы — выхадцы зь Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нікарагуа, Канады, Бразіліі, Аргентыны, Чылі, Паўднёвай Карэі, Буркіна-Фасо і Гаіці — найбяднейшай краіны заходняга паўшар’я. Назіральнікі лічаць, што выбар папы Францішка вызначаецца яго асаблівай увагай да трэцяга сьвету і бедных людзей. Папа Францішак абвясьціў аб сваім рашэньні з балькону на плошчы Сьвятога Пятра.

Шаснаццаць з новых кардыналаў маладзейшыя за 80 гадоў, а гэта азначае, што яны маюць права ўваходзіць у склад канкляву і абіраць новага Папу Рымскага, што зьяўляецца адным з абавязкаў сябра гэтага органу Ватыкану. Адным зь іх стаў 58-гадовы П’етра Паролін — новы дзяржаўны сакратар Ватыкану.

Трое з тых, каму больш за 80 гадоў, узьведзеныя ў кардыналы ў знак падзякі за іх дзейнасьць у Рымска-каталіцкай царкве.

Папа Францішак — першы пантыфік-неэўрапеец за доўгую гісторыю Рыма-каталіцкай царквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG