Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнае веча ў Кіеве заклікала ўвесьці санкцыі


Эўрамайдан у Кіеве
Эўрамайдан у Кіеве
У Кіеве ўдзельнікі Народнага веча на майдане Незалежнасьці заклікалі ЗША і Эўразьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да міністра ўнутраных справаў Украіны Віталя Захарчанкі і іншых прадстаўнікоў украінскай улады.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк паведаміў, што 15 студзеня адбудзецца пасяджэньне Камітэту па міжнародных справах Сэнату ЗША, на якім будзе абмяркоўвацца сытуацыя на Ўкраіне.

Сёньня ж блізу рэзыдэнцыі прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча ў Межыгор’і праходзіў мітынг. Як паведамляе агенцтва УНІАН, там сабраліся каля 200 аўтамабілістаў — удзельнікаў «аўтамайдану». Таксама ў бок Межыгор’я пешшу ідзе вялікая колькасьць людзей.

Адзначаецца, што за 300 мэтраў да рэзыдэнцыі шлях людзям перакрылі міліцэйскія аўтобусы і кардоны міліцыі. З узмацняльніка заклікаюць людзей разысьціся, у адваротным выпадку міліцыянты абяцаюць прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі.

Мітынгі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны пачаліся пасьля таго, як урад напрыканцы лістапада прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG