Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мова ці кава» навучыць, як размаўляць па-беларуску ў рэстаране


Кацярына Кібальчыч. Курсы беларускай мовы «Мова ці кава»
Кацярына Кібальчыч. Курсы беларускай мовы «Мова ці кава»

13 студзеня а 19-й гадзіне заняткі «Мова ці кава» ў новым месцы: ЦЭХ (пр. Незалежнасьці, 58, к.6)

Тэма першых заняткаў абноўленых курсаў — «Грамадзкае харчаваньне». Як паведамляе суполка «Мова ці кава» ў фэйсбуку, «будзе лексіка і слоўнік для размовы ў кавярні. А таксама дыскусія: ці варта размаўляць на мове з афіцыянтам? Чаму ў рэстаранах звычайна няма беларускага мэню? Ці абавязаны бармэн адказваць кліенту на беларускай? І ці ўвогуле лёгка ў Менску адкрыць сваю „маленькую кавярню“?»

Госьці «Мова ці кава» — гаспадары менскіх рэстаранаў, у тым ліку бару «Тутэйшыя», які нечакана апынуўся ў цэнтры інтэрнэт-скандалу з-за інфармацыі пра «зьніжкі беларускамоўным».

Вядоўцы — Алесь Залеўскі, Васіль Дранько-Майсюк і Уладзь Лянкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG