Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве мітынгуюць другі дзень «за стабільнасьць і за Януковіча»


Прыхільнікі Януковіча на адной з акцыяў. Архіўнае фота

Прыхільнікі Януковіча на адной з акцыяў. Архіўнае фота

Людзі трымаюць у руках сьцягі Украіны і Партыі рэгіёнаў, плякаты, «разгулу Эўрамайдану — не» , «Фашызму — не» , «За стабільнасьць і прэзыдэнта Януковіча».

Другі дзень запар па абодва бакі цэнтральнай харкаўскай вуліцы Сумскай — ад плошчы Свабоды да плошчы Канстытуцыі вышыхтаваліся некалькі тысячаў прыхільнікаў прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча і стабільнасьці ў дзяржаве.

Гэтыя людзі трымаюць у руках сьцягі Украіны і Партыі рэгіёнаў, плякаты, «разгулу Эўрамайдану — не» , «Фашызму — не» , «За стабільнасьць і прэзыдэнта Януковіча».

Карэспандэнт Радыё Свабода пагутарыў з прадстаўнікамі бюджэтнай сфэры, якія выходзяць на праўладныя акцыі. Настаўнік працы адной з харкаўскіх школ распавёў, што «колькі могуць людзі са школ, столькі і выходзяць». Ён сам стаіць ужо другі дзень.

У гэтыя хвіліны ў Харкаве таксама працягваецца праца першага ўсеўкраінскага форуму Эўрамайданаў.
XS
SM
MD
LG