Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы спрабуюць пераканаць сырыйскую апазыцыю пачаць дыялёг з Асадам


Ілюстрацыйнае фота: Грамадзянская вайна ў Сырыі

Ілюстрацыйнае фота: Грамадзянская вайна ў Сырыі

У Парыжы сёньня плянуецца сустрэча прадстаўнікоў дзяржаваў з так званай групы «Сяброў Сырыі». Мэта сустрэчы — паспрабаваць пераканаць усе апазыцыйныя сілы, якія ўваходзяць у сырыйскую Нацыянальную кааліцыю, у неабходнасьці ўдзелу ў мірнай канфэрэнцыі па Сырыі, якая прызначаная на другую палову гэтага месяца ў Швайцарыі.

Канфэрэнцыя атрымала назву «Жэнэва — 2». Сябры сырыйскай Нацыянальнай рады, якія ўваходзяць у апазыцыйную Нацыянальную кааліцыю, раней заяўлялі, што прыедуць у Швайцарыю толькі пасьля таго, як даб’юцца гарантыі няўдзелу прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў будучым пераходным урадзе.

Сярод краінаў-сяброў групы «Сябры Сырыі» — Злучаныя Штаты. Амэрыканскае кіраўніцтва ў Парыжы сёньня прадстаўляе дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Сёння ж у францускую сталіцу павінен прыехаць міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, каб абмеркаваць падрыхтоўку да міжнароднай канфэрэнцыі па ўрэгуляваньні ўнутранага сырыйскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG