Лінкі ўнівэрсальнага доступу

350 тыс. даляраў — за права забіць чорнага насарога


Забіты белы насарог, Кенія

Забіты белы насарог, Кенія

На аўкцыёне ў ЗША ў суботу быў прададзены паляўнічы дазвол на адстрэл асобіны чорнага насарога ў Намібіі.

У адказ на рэзкую крытыку з боку абаронцаў жывёлаў прадстаўнікі паляўнічага клюбу ў Тэхасе, якія правялі аўкцыён, заявілі, што атрыманыя ад аўкцыёну сродкі будуць накіраваныя ўладам Намібіі для фінансаваньня праграмаў па ахове дзікай прыроды. Акрамя таго, як адзначаюць у клюбе, пакупнік набыў дазвол забіць «старога насарога — самца, які ўжо ня здольны каго-небудзь апладніць, паводзіць сябе агрэсіўна і пагражае іншым асобінам».

Кожны год у Намібіі выдаюцца ліцэнзіі на адстрэл пяці насарогаў. Упершыню адпаведны аўкцыён праводзіўся за межамі гэтай афрыканскай дзяржавы.

Чорны насарог — адная з самых рэдкіх жывёлаў. У сьвеце іх засталося ўсяго каля пяці тысячаў, прыкладна траціна асобін — у Намібіі. Спэцыялісты мяркуюць, што асноўную ролю ў зьнікненьні гэтых жывёлаў адыгралі браканьеры, якія нішчылі насарогаў з-за іх рогаў. Попытам рогі карыстаюцца, у прыватнасьці, у краінах Азіі, дзе лічыцца, што яны валодаюць цудадзейнай сілай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG