Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька знайшоўся ў міліцыі Савецкага раёну (абнаўляецца)

абноўлена

Анатоль Лябедзька зьбірае подпісы супраць аўтапабора. 5 студзеня 2014 года.
Анатоль Лябедзька зьбірае подпісы супраць аўтапабора. 5 студзеня 2014 года.

У Фэйсбуку зьявілася паведамленьне Анатоля Лябедзькі, што ён знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі. Мяркуючы па паведамленьнях, гэта зав. Коласа, 15 корп. 2 — апорны пункт Савецкага РУУС.

Абноўлена. Як піша Анатоль Лябедзька ў сваім фэйсбуку, суд адбудзецца ў аўторак у 10:00 у Судзе Савецкага раёну. Палітыка абвінавачваюць па артыкуле 23.34. «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых перапрыемстваў».

Сёньня меўся адбыцца збор подпісаў супраць аўтападатку каля Камароўскага рынку.


Пра затрыманьне мужа раніцай паведамілаЖонка лідэра АГП Сьвятлана Лябедзька распавяла Радыё Свабода

«Анатоль пайшоў у гараж, які знаходзіцца проста насупраць дома ў 5 хвілінах. І пасьля ў дамафон кватэры пазваніў незнаёмы мужчына і паведаміў, што майго мужа затрымалі. Я нічога яшчэ ня ведаю, зараз паеду ў Цэнтральны РУУС Менска. Аб 11 гадзіне ў яго мусіла быць сустрэча ў офісе АГП, а а 12-й ён меўся ізноў зьбіраць подпісы супраць аўтападатку. Магу зьвязаць ягонае затрыманьне толькі з гэтым».

Усё адбылося каля 9.30 раніцы.

Пазьней жонка палітыка заявіла, што будзе падаваць заяву аб тым, што зьнік чалавек.

Родныя Анатоля Лябедзькі праз мэдыі зьвярнуліся да чалавека, які патэлефанаваў па дамафоне і паведаміў пра затрыманьне.

«Раскажыце, калі ласка, падрабязьней: хто затрымліваў, дзе, колькі чалавек? У форме або цывільным? Можа быць, Вы ведаеце яшчэ нейкія падрабязнасьці — на якой машыне, у якім кірунку павезьлі Анатоля Лябедзьку? Мы па — ранейшаму ня ведаем, дзе ён знаходзіцца, кожная дробязь можа дапамагчы ў пошуках».

Пасьля 15-ай гадзіны ў Фэйсбуку зьявілася паведамленьне Анатоля Лябедзькі, што ён знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі. Мяркуючы па паведамленьнях, гэта зав. Коласа, 15 корп. 2 — апорны пункт Савецкага РУУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG