Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску зьявіўся парк імя Чавэса


Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі на пахаваньні Ўга Чавэса 8 сакавіка 2013 года.

Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі на пахаваньні Ўга Чавэса 8 сакавіка 2013 года.

Менскі гарадзкі Савет ухваліў рашэньне аб прысваеньні найменьняў шэрагу вуліц і паркаў. Парк на захадзе сталіцы атрымаў імя памерлага летась прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса, зь якім сябраваў Аляксандар Лукашэнка.

Уга Чавес памёр у Каракасе 5 сакавіка 2013 годна, на ягонае пахаваньне езьдзіў Аляксандар Лукашэнка з пазашлюбным сынам Мікалаем.

Чавэс паўтара года лячыўся ад анкалягічнага захворваньня, перанёс некалькі курсаў хіміятэрапіі і апэрацый на Кубе, аднак беспасьпяхова. Пасьля сьмерці Чавэса старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька выказаў меркаваньне, што ўвекавечаньне памяці вэнэсуэльскага лідэра ў назве вуліцы было б правільным, улічваючы, як шмат зрабіў прэзыдэнт Вэнэсуэлы для беларускага народа.

Пажаданьне Мікалая Ладуцькі выканалі сёлета Менскі гарсавет прыняў рашэньне аб прысваеньні парку ў межах вуліц Каменнагорскай, Лідзкай, Калесьнікава, Казіміраўскай назвы «парк імя Уга Чавеса».

Чавэс пяць разоў бываў з візытамі ў Беларусі, у пік канфлікту Менска і Масквы аб пастаўках нафты быў рэалізаваны праект дастаўкі ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты, але вялікага посьпеху ён не меў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG